стихи не мои, но мне очень нравятся.
***
і мне здаецца: маё сэрца
ў сто раз хутчэй за твае б'ецца
ўсе тыя словы роднай мовы
і з іх ніводнай прапановы
ты сам сабе цяпер пярэчыш,
хаваеш позірк у далечы
ў цемры ночы, не ахвочы
глядзець упэўненна ў вочы
цябе кранаюць тыя справы
што мяне проста забіваюць
і вось ужо каторы месяц
тваё аблічча ў маім сэрцы
і глупства ўсё,чаго жадаю
я не стрымаю,я кахаю...

***
Ці бачыў ты,што я зрабіла?
Нястомны боль у маёй грудзі,
трымаў мяне, але ж схлусіла,
як і заўсёды, як усе.

Ці бачыў ты, што я дарэмна
жыцця кавалак аддала,
каб быць с табою непасрэднай,
зусім прастою, як дзіця?

Ці бачыў ты,за ўвесь той час
гульня змянілася жыццём,
але не існавала "нас",
мы жылі быццам бы хлуснёй?

Ці бачыў ты, якраз тады
адзін бы крок зрабіць убок,
і можа не было б бяды?
Патрэбны быў адзін штуршок...

Ці адчуваеш ты, ці бачыш
той сціплы позірк,мой і твой?
Не веру,не хачу, я мару...
Ці ўжо не мару я табой

Калі ўжо ўпэўненны ў сабе,
дапамагі, забі надзеі,
кабы не знішчылі мяне.
Прыйшла зіма, прыйшлі завеі
а мне так страшна без цябе...